Цудоўны водар спрэю-міста «Чароўная Беларусь» агорне цела дзівоснай мантыяй і перанясе вас у таямнічую Беларусь з яе народнымi песнямі, старадаўнімі казкамі і паданнямі, сярэднявечнымі замкамi, задуменнымі лясамі і нябесна-блакітнымі азёрамі.
Вытанчаная кветкава-фруктовая кампазіцыя раскрываецца пачуццёвым букетам ружы і півоні, у «сэрцы» водару чутны духмяныя ноты ружовага перцу, а ў завяршэннi застаецца пачуццёвы мускусны шлейф.
Спрэй-мiст, дзякуючы спецыяльнай формуле, інтэнсіўна ўвільгатняе скуру на працягу дня і дорыць адчуванне свежасці.
Товар успешно добавлен в избранное